Законапраект: Бел-чырвона-белы сцяг можна будзе вывешваць над домам і на працы


14 траўня ў Менску быў прэзентаваны законапраект «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» – бела-чырвона-белага. Дэпутатка Ганна Канапацкая, якая неўзабаве прадставіць законапраект у парламенце, распавяла пра ягоны змест у праграме «Размова».

Паводле дакументу сцяг дзяржаўным сімвалам не стане, але павінен атрымаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Беларусы і замежныя грамадзяне атрымаюць права выкарыстоўваць бела-чырвона-белы сцяг падчас дзяржаўных святаў. А таксама, кажа Ганна Канапацкая, мы зможам легальна «паставіць сцяжок на працоўны стол ці павесіць сцяг на доме, выйсці з ім вуліцу – і не быць за гэта арыштаванымі і аштрафаванымі».

Падрабязней пра законапраект – у поўным выданні праграмы«Размова» Усевалада Сцебуракі з Ганнай Канапацкай.