У студыі «Размовы ProCONTRA» Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч абмяркоўваюць з аналітычнаю дырэктаркаю Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC Кацярынаю Барнуковаю, што адбываецца з беларускай эканомікай без расейскай нафты. Ці супадзенне тое, што якраз у гэты час беларускія чыноўнікі пачалі агітаваць людзей адмаўляцца ад ранняга выхаду на пенсію?
«У гэтым годзе бюджэт мусіць выдаткаваць фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, з якога выплочваюцца пенсіі насельніцтву, больш за 2 мільярды рублёў. Гэта шмат, гэта больш за 1 % ВУП. Таму, безумоўна, гэта вялікая нагрузка, калі мы страцім важную крыніцу даходаў для бюджэту ці прынамсі яго частку. У гэтым выпадку нам будзе цяжка падтрымліваць нашую пенсійную сістэму так, як мы планавалі гэта рабіць», – выказалася госця праграмы.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.