«За апошнія гады ўрад не падтрымаў ні воднай нашай прапановы». Прадпрымальнікаў звярнуліся ў адміністрацыю прэзідэнта


Беларускія прадпрымальнікі дамагаюцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Старшыні грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатолю Шумчанку ўдалося дайсці толькі да кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай і перадаць зварот ад прадпрымальнікаў. Пад ім амаль 7 тысячаў подпісаў з 25 гарадоў краіны. Чаго дамагаюцца прадпрымальнікі? Спытаем самога Анатоля Шумчанку:

«Прычына збору подпісаў ад прадпрымальнікаў Лукашэнку – тое, што урад за апошнія гады не падтрымаў ні воднай нашай прапановы, якія мы давалі пастаянна, якія даваў форум прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі сказалі, што калі ўрад не можа вырашыцца – трэбя звяртацца да прэзідэнта, і тут патрэбная палітычная воля. На спатканні ў адміністрацыі мы перадалі подпісы – там 25 гарадоў. Асноўны пасыл – што трэба спаткацца Лукашэнку з прадстаўнікам рознічнага гандлю. Палажэнне прадпрымальнікаў у гэтым сектары эканомікі катастрафічнае, мы бачым, што гэты сектар эканомікі знішчаецца. Ёсць тэндэнцыя, што пасля прынятых законаў зменшылася колькасць ІП рознічнага гандлю на 31 тысячу – 28 адсоткаў! Апошнія страты краіны – прыблізна 400 мільёнаў долараў. На гэта павінная быць рэакцыя ўладаў, каб спыніць гэты працэс, стабілізаваць,. Гэта магчыма толькі ў адным выпадку – трэба пачуць сваіх прадпрымальнікаў…»

belsat.eu