З Расеі ў Астравец вязуць рэактар вагой у 330 тонаў. У Расеі – фурор

З расейскага Валгадонску ў Беларусь накіроўвацца корпус рэактара для першага энергаблоку Астравецкай АЭС. Навіна выклікала фурор перадусім у самой Расеі, бо гэта першы рэактар, зроблены на валгадонскім прадпрыемстве пасля амаль 30-гадовага перапынку.Транспартаванне ядравага рэактара вытворчасці расейскага «Атаммашу» зойме 70 дзён. Водным шляхам яго даставяць у Вялікі Ноўгарад, а далей да Астраўца чыгункаю.Абсталяванне важыць больш за 330 тонаў і ўяўляе сабою вертыкальны цыліндрычны корпус, унутры якога размяшчаецца актыўная зона.«Атаммаш» заяўляе, што гідраўлічныя выпрабаванні паспяхова завяршылі напрыканцы верасня.Згодна з планамі, мантаж рэактара распачнецца ў наступным годзе, а ўвядзенне першага энергаблоку мае завершыцца ў 2018-ым.Госць «Гарачага каментара» – фізік, доктар тэхнічных навук, прафесар Георгій Лепін, які заўважыў, што, у прынцыпе, не існуе бяспечных рэактараў. Тым больш ненадзейныя рэактары з Расеі, якая цяпер перажывае крызіс, мяркуе адмысловец. Ён сцвярджае, што атамная станцыя ў Астраўцы непатрэбная Беларусі, паколькі першапачаткова ўлады нашай краіны меркавалі, што будуць прадаваць энергію ў дзяржавы Балтыі. Там жа адмовіліся купляць электраэнергію з беларускай станцыі, бо пераходзяць на сеткавую структуру Еўразвязу. З гэтай прычыны, да прыкладу, у Калінінградзе расейскія ўлады прыпынілі будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

«Пра тое, што беларускае кіраўніцтва марыла прыдбаць ядравыя тэхналогіі, а яшчэ лепей ядравую зброю – гэта даўно вядома, але гэта праблема далёкага часу. Хутчэй за ўсё тут нешта іншае. Відаць, у фінансавым плане Беларусі, а хутчэй тым, хто гэтым непасрэдна займаецца вельмі выгадна. Будаўніцтва атамных станцыяў адрозніваецца тым, што падчас будаўніцтва без перапынку змяняецца каштарыс, увесь час нечым дапаўняецца. Такі ненадзейны каштарыс стварае вельмі сурёзныя магчымасці для ўсялякіх карупцыйных спраў», – адзначыў спадар Лепін.

МЯ, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу