Юрась Губарэвіч: у фальсіфікацыі выбараў задзейнічаная не толькі спадарыня Ярмошына, але і пад 80 тысяч сябраў участковых камісій


Улады працягваюць адфільтроўваць дэмакратычных кандыдатаў ад удзелу ў выбарах. Гэтак, за апошнія некалькі дзён камісіі адхілілі прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі»: Аксану Юшкевіч, Паўла Юхневіча, Вольгу Мікалайчык і Арцёма Чарняка, хоць яны і плануюць абскарджваць гэткае рашэнне. У той жа час суды задаволілі толькі ДЗВЕ скаргі з 74-ох на падобныя рашэнні. Сёння праз айчынную Фэміду абскардзіць нерэгістрацыю ў кандыдаты спрабаваў і старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Вынік прадказальны – у задавальненні скаргі адмоўлена.

Юрась Губарэвіч, старшыня Руху «За Свабоду»:

«Камісія, як і акруговая, так і Менская гарадская пазбавілі мяне права падрыхтавацца да судовага паседжання, гэта значыць азнаёміцца з матэрыяламі справы, паглядзець якія канкрэтныя прэтэнзіі да нібыта «несапраўдных подпісаў» маецца ў гэтых матэрыялах».

Працяг размовы – у сюжэце.

Юрась Губарэвіч: у фальсіфікацыі выбараў задзейнічаная не толькі спадарыня Ярмошына, але і пад 80 тысяч сябраў участковых камісій

Віталь Бабін belsat.eu