Старэйшае пакаленне скардзіцца, маўляў, сённяшняя моладзь ужо не тая: сядзіць у гаджэтах, у тэлефонах, у навушніках, кніжак чытаць не хоча. Герой наступнага выдання праграмы «Мова нанова» цалкам абвяргае гэты стэрэатып. Чым жыве беларуская моладзь, Глебу Лабадзенку распавядае госць праграмы – Мірон Вітушка.
Ліцэіст-дзесяцікласнік робіць «на выдатна» ўсё, за што ні возьмецца: перамагае на конкурсах і алімпіядах, удзельнічае ў міжнародных праграмах, спявае ў каталіцкім хоры і панк-гурце «Вэрхал», які арганізаваў з сябрамі. Акрамя таго, Мірон выйграў рэспубліканскі чэмпіянат па кікбоксінгу. Маладзён цікавіцца гісторыяй, любіць вандраваць, верыць у еўрапейскую Беларусь і сваймі справамі набліжае яе. Ну і, вядома ж, размаўляе па-беларуску.
Аб праблемах сучаснай беларускай моладзі, канфлікце пакаленняў, а таксама аб тым, якой бачыць Мірон Беларусь праз некалькі дзясяткаў гадоў, глядзіце ў праграме.
У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская распавядзе, як правільна называць людзей паводле нацыянальнасці.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.