Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?


Справа, якая зрабіла вялікі рэзананс, а нават міжнародны скандал. Гаворка ідзе аб тым, што беларускамоўны жыхар сталіцы Арамаіс Міракян, які прадстаўляецца журналістам і блогерам, пайшоў у кавярню «Камунаркі» і па-беларуску папрасіў гарбату. Па словах Міракяна яго там не зразумелі, нібыта прасілі гаварыць па-расейску, таксама нібыта выклікалі ахову і гэтак далей. Гэта ўсё выклікала вялікую хвалю абурэння. Сітуацыю абмяркоўвалі таксама і расейскія СМІ. «Камунарка» правяла свае ўнутранае даследаванне і аказалася, што справа выглядала не зусім так.

Як быць адпорным на няпраўду ў СМІ? Як на гэта рэагаваць? Спрабуе патлумачыць Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай Асацыяцыі Журналістаў:

«Гэта канкрэтная навіна, як і некалькі апошніх так званых «смерцяў» Святланы Алексіевіч яшчэ раз падкрэслівае важнасць фактчэкінгу ў свеце дзе журналістыка, дзе інфармацыя, дзе ўвогуле як бы весь распаўсюд і розных звестак, і чутак з кожнай хвілінай становіцца ўсё больш хуткім і хуткім. І перад журналістамі стаіць вялікая задача – вучыцца яшчэ хутчэй, яшчэ больш дакладна аддзяляць інфармацыю, якая здаецца ну вось рэальнай рэальнасцю, але літаральна праз колькасць дзён сам фігурант гэтай справы кажа, што ён змяніў крыху кантэнт.

Гэтая гісторыя вучыць, што нам яшчэ трэба станавіцца больш адказнымі і гэта не апошні такі выпадак, будзе яшчэ і яшчэ. Таму кожная рэдакцыя мусіць выпрацоўваць нейкія дадатковыя правілы фактчэкінгу. І не ў якім разе не пісаць проста са словаў людзей тую ці іншую інфармацыю».

Гарачы каментар
Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал
2020.02.14 23:45

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

belsat.eu

Калаж з фота: Арамаіс Міракян / Радыё “Свабода” / VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum