Як зарабіць на крыптавалюце і не згубіць гэтых грошай?

Яшчэ пяць год таму біткоін каштаваў $ 10, цяпер – амаль 4 тыс. А праз некалькі год, магчыма, за адзін біткоін можна будзе купіць чатырохпакаёўку ў Менску.

У Беларусі таксама ёсць сапраўдныя «майнінгавыя фермы» і тыя, хто на майнінгу крыптавалют скалаціў сабе капітал. Мянчук Сяргей яшчэ 3 гады таму не меў ні капейкі, а сёння «намайніў» сабе кватэру ў сталіцы. Уклаў $ 2 тыс. у відэакарты – а зарабіў ужо 100 біткоінаў, што каштуе амаль $ 500 тыс.

Усяго ў свеце намайнена каля 21 млн біткоінаў, і паводле прагнозаў, апошні біткоін нехта заробіць толькі ў 2040-м годзе. На ўсіх ахвочых іх не хопіць, таму «майнеры» імкнуцца прыберагчы их ва ўласнай кішэні і тым самым штодня ўздымаюць курс.

Другой па вядомасці віртуальнай валютай, ці крыптавалютай, з’яўляецца «эфір» якая каштуе ўжо болей за $ 300. Як зарабіць на крыптавалютах і пры тым не згубіць свае грошы, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Больш матэрыялаў

Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах

Медыцына не для ўсіх. Дзе і хто лечыць чыноўнікаў?

Крызіс на парозе. Як уратаваць свае ашчаджэнні?

Не грэчкай адзінай. Чым трэба закупіцца на выпадак каранціну?