Як выбіць «Карту нарвежца»? Сатырычнае шоу


У сувязі з нафтавымі навінамі ў беларусаў паўстала вострае пытанне: ці можна атрымаць «Карту нарвежца»? Патрыёты беларускага гумару з «Хай так TV» пакажуць, якія праблемы могуць узнікнуць падчас такой працэдуры.

Апрача гэтага ў свежым выданні «Хай так TV»:

  • Лукашэнка адшукаў альтэрнатыўную крыніцу паліва.
  • Дзяржаве спатрэбіліся патрыёты, але не для таго, пра што вы падумалі.
  • Беларускі працоўны пабачыў налічаны заробак і не стрымаўся.
  • Кракадзіл пакусаў беларускага металіста (і гэта не жарт).

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.