«Як ты будзеш глядзець на свае грудзі?!» Жанчыны дагэтуль саромеюцца абследавацца


Як перажыць смерць блізкага чалавека ад анкалагічнага захворвання, дзе знайсці моц для дапамогі іншым? Глядзіце ў эфіры «Размовы».

Кастрычнік – месяц барацьбы з ракам малочнай залозы. Ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, людзей заклікаюць быць уважлівымі да свайго здароўя і не верыць стэрэатыпам пра анкалагічныя захворванні.

Госця праграмы «Размова» Святланы Калінкінай ініцыятарка дабрачыннага аўкцыёну «Рукамі кранаць» Ала Алоэ сцвярджае – нават сёння некаторыя жанчыны саромеюцца хадзіць да мамолагаў і звяртаюцца да дактароў толькі на позніх тэрмінах хваробы.

«Праблема нават не ў тым, што анкалогія існуе. Час ужо людзям зразумець, што ранняя дыягностыка – самы эфектыўны і адзіны на сёння эфектыўны метад барацьбы з анкалогіяй. Медыцына не стаіць на месцы, у Беларусі вельмі шмат класных спецыялістаў, ёсць уся тэхнічная база – паверце, на досыць высокім узроўні, на сусветным. Але ў выпадку, калі пацыент прыходзіць з апошняй стадыяй, трэцяй-чацвёртай, які б у цябе ні быў апарат апошняга пакалення… На жаль, дактары не ўсёмагутныя», – тлумачыць Ала Алоэ.

Глядзіце ў эфіры «Размовы» Калінкінай гісторыю пра тое, як можна перажыць смерць блізкага чалавека ад анкалагічнага захворвання і знайсці рэсурс для дапамогі іншым людзям.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.