Як сябры Лукашэнкі выводзяць грошы ў афшор. Расследаванне «Белсату»


Новае расследаванне пра механізмы завышэння коштаў на сталічную нерухомасць. Як працуюць такія схемы, даведваўся аўтар і вядоўца праграмы «Давайце разбірацца» Станіслаў Івашкевіч.

«Кошты на жытло ў Менску штучна завышаныя на дзясяткі адсоткаў. Гэтыя грошы ідуць не ў бюджэт, а ў схемы з прыкметамі карупцыі, што вядуць да самых вярхоў улады», – сцвярджае аўтар расследавання.

Сярод галоўных сталічных забудоўнікаў на першым месцы – кампаніі, што належаць групе «Dana Holdings» пад кіраўніцтвам сербскіх братоў Карычаў. Тое, за што беларускія забудоўнікі заплацілі б сотні мільёнаў долараў, дзяржава аддае сербам бясплатна.

«Канкураваць з «Данаю» вельмі цяжка. Мы гандлюемся за дробныя надзелы на аўкцыёнах. А сербы ўсё атрымліваюць «за кошт бюджэту», – скардзіцца кіраўнік адной будаўнічай арганізацыі.

Чаму сербскія інвестары карыстаюцца такімі прывілеямі? Як кампанія «Dana Holdings» з’явілася ў Беларусі? Што адказаў адзін з уладальнікаў канцэрну, Багалюб Карыч, на пытанне пра супярэчнасці ў адным з праектаў ягонай фірмы? Глядзіце ў выданні (відэа вышэй).

Праграму аўтарскіх расследаванняў Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.