Як не застацца вінным банку і пасля смерці?


Кватэры, аўтамабілі, гэджэты, святы і нават ежа – краіна працягвае траціць не свае грошы. Беларусы пабілі крэдытны рэкорд яшчэ ў жніўні, але менш пазыкаў браць не сталі. З чым гэта звязана і чым пагражае – у праграме «Размова» з Уладзімірам Мацкевічам і старэйшым аналітыкам кампаніі «Альпары» Вадзімам Іосубам.

Усё больш і больш крэдытаў патрэбна жыхарам нашай краіны, каб падтрымліваць прыстойны ўзровень жыцця. Пры гэтым, адзначае эканаміст Вадзім Іосуб, доля гэтак званых дрэнных крэдытаў, якія застаюцца не сплачанымі, зусім не вялікая. Плацяць з апошняга, бо іншага выйсця няма – фізічная асоба ў Беларусі не можа зрабіцца банкрутам.

«Чалавек вінен банку шмат грошай, заклад абясцэніўся, чалавек згубіў працу, даходы. Ён усю гэтую суму вінен. У яго апішуць усё, што ёсць, забяруць усё, што можна забраць, і ён усё яшчэ застанецца вінен. У гэтым выпадку да самай смерці, а калі пакідае спадчыну спадкаемцам, то і яны таксама будуць вінныя. Наяўнасць банкруцтва фізічнай асобы – гэта якраз магчымасць тыя дачыненні абнуліць. Калі ў чалавека забралі ўсё, што ёсць, – гэта нармальна, ён жа вінен, але пасля гэтага ягоная запазычанасць абнуляецца», — тлумачыць Вадзім Іосуб.

Таксама ў «Размове» з Уладзімірам Мацкевічам і старэйшым аналітыкам кампаніі «Альпары» Вадзімам Іосубам глядзіце адказы на пытанні, ці варта баяцца калектараў, навошта гэтак шмат крэдытаў ды што рабіць, калі няма грошай сплачваць пазыкі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.