Як мастачка дапамагае ў барацьбе з COVID-19


Энергіі гэтай жанчыны можна пазайздросціць. Яна маці пяцярых дзяцей, уладальніца турыстычнага бізнесу, аўтарка чатырох раманаў і сцэнара мастацкага фільму. Год таму Наталля Шух паспрабавала пісаць карціны. З таго часу яна глядзіць майстар-класы па жывапісе і штоноч стварае па карціне. З надыходам пандэміі Наталля аб’явіла акцыю «Прыгажосць выратуе Менск»: кожнаму, хто ахвяруе на барацьбу з каронавірусам ад 50 беларускіх рублёў, яна дорыць сваю карціну. Для гэтага дастаткова перавесці грошы на сайце bycovid19.com або дапамагчы харчамі кавярні «Уладзімірскі ачаг», якая ў сваю чаргу рэалізуе праект «Гарачыя абеды медыкам» і бясплатна корміць сталічных дактароў.