Як кватэру за $ 40 000 можна набыць за $ 20 000


За дзесяць гадоў выплаты па крэдыце спадарыні Веры самі сабой зменшыліся ў сем разоў: былі $ 300, сталі – $ 43. Гэта не цуд, а факт: беларускі рубель пастаянна падае адносна долара, таму крэдыты ў нацыянальнай валюце таксама таннеюць адносна міжнародных валют. Мы падлічылі, што выгадней: здымаць жытло, ці набыць у крэдыт? І не забылі, што арэнда плоціцца ў доларах, а крэдыты – у рублях.

Калі ў Менску здымаць кватэру цягам дваццаці гадоў за $ 250 на месяц, то давядзецца аддаць арэндадаўцу $ 60 000. Можна набыць жытло ў крэдыт – але ў гэтым выпадку трэба плаціць адсоткі банку.

«Максімальны памер крэдыту складае Br 57 000. Памер штомесячнага плацяжу за ўсё – Br 910, у тым ліку па асноўным доўгу – Br 258, па працэнтах – Br 651», – кажа Аліна Данюк, праглядаючы сайт банку.

Hавiны
Крэдыты стануць танней. Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання
2019.11.06 13:53

Аліна і Саша жывуць у здымнай кватэры. Мараць пра ўласную. Заходзяць на сайт банку. Як варыянт – крэдыт пад 13,7 % гадавых. З увагі на даход сям’і, які складае Br 1300 на месяц, банк прапаноўвае ім узяць грошы тэрмінам на 20 гадоў. Але Br 57 000 рублёў, каб набыць кватэру, не хопіць – трэба назапасіць яшчэ прынамсі $ 15 000 долараў. Ды і сума пераплаты за крэдыт на першы погляд – касмічная.

«Працэнты за ўвесь тэрмін карыстаннем крэдытам – 84 000. У паўтара разу больш, чым сума крэдыту», – дадае Аліна Данюк.

Аб’ектыў
Беларусы штомесяц бяруць у крэдыт 150 мільёнаў рублёў
2019.03.06 21:59

Юліяне – 25. Самым разумным рашэннем у сваім жыцці дзяўчына лічыць набыццё кватэры ў крэдыт. Яна ўпэўненая, што буйных лічбаў у выглядзе адсоткаў за карыстанне крэдытам баяцца не трэба. Ды і пытанне, як назбіраць суму, якая складае розніцу кошту жытла і крэдыту банку, на думку дзяўчыны, можна вырашыць.

Юліяна з мужам ўзялі крэдыт на набыццё жытла ў межах сістэмы будаўнічых зберажэнняў. Калі не занурацца ў падрабязнасці, то сэнс такі. На працягу пяці гадоў штомесяц кладзеш на свой рахунак Br 500. Калі падыходзіць тэрмін крэдытавання, банк глядзіць, колькі грошай вы назбіралі. Да прыкладу, калі Br 30 000 рублёў, то дасць табе яшчэ Br 90 000 на набыццё жытла. Тэрмін крэдыту – 20 гадоў, адсоткі – стаўка рэфінансавання плюс адзін пункт. Сёння гэта 10,5 %.

«Калі памяншаецца стаўка рэфінансавання, то наш крэдыт таксама памяншаецца – сума працэнтаў. Але не трэба забываць пра такі факт, як інфляцыя. Грошы, якія мы ўзялі паўгода таму, праз пяць гадоў – гэта будзе ўжо зусім іншая сума ў эквіваленце доларавым, як мы ўсе любім перакладаць», – кажа Юліяна Шульжэнка, якая набыла кватэру ў крэдыт.

Hавiны
Менгарвыканкам бясплатна атрымаў ад забудоўнікаў больш за 500 кватэраў, але не засяляе туды людзей
2018.12.07 15:26

Калі здарыцца, што стаўка рэфінансавання павысіцца, напрыклад, да 50 %, то Юліяну гэта практычна не закране. Згодна з умовамі крэдыту, максімальная стаўка па крэдыце, у выпадку росту ў Беларусі стаўкі рэфінансавання, для дзяўчыны будзе складаць 19 % – гэта сярэдняя лічба, узятая за той перыяд, калі дзяўчына назапашвала грошы ў банку.

«Давайце ўявім, што праз 10 гадоў долар будзе каштаваць хаця б удвая больш, то бок – Br 4. У нас усё роўна застанецца Br 950 плаціць за крэдыт, а можа? яшчэ менш. Br 950 дзяліць на 4 – гэта будзе $ 237. Я не думаю, што праз 10 гадоў двухпакаёвую кватэру ў Менску можна будзе зняць за $ 237 долараў», – кажа Юліяна.

Дарэчы, перш як набыць двухпакаёвую кватэру коштам вышэй за $ 60 000, з добрым рамонтам і недалёка ад метро, Юліяна з мужам палічылі, колькі давядзецца аддаваць за такое жытло, калі яго здымаць. Арэндадаўцы хочуць $ 450, гэта значыць – амаль столькі ж, што і іхная штомесячная выплата крэдыту.

«Купіла аднапакаёвую кватэру, сума майго крэдыту складала $ 40 000. Штомесячны плацеж быў $ 300. Сёння 2019 год, прайшло 9 гадоў. Мой плацеж стаў Br 86», – распавядае Вера Жытковіч, якая за 10 гадоў амаль разлічылася з банкам за крэдыт.

Асабісты капітал
Медыкі без кватэраў. Усё ідзе сілавікам
2018.05.28 17:47

Мы прааналізавалі курсы валютаў за апошнія 9 гадоў і выплаты за жыллёвыя крэдыты за гэты перыяд. Для прыкладу ўзялі чалавека, які ў 2010 г. атрымаў крэдыт у банку на 20 гадоў, памерам Br 114 360 000, што ў эквіваленце складала $ 40 000. На той момант штомесячны плацеж складаў 860 000 недэнамінаваных рублёў – 9 гадоў таму яны і былі $ 300.

Ужо праз два гады, у 2012 г., Br 860 000 сталі роўнымі прыкладна $ 100. У 2014-м – $ 90. Сёння 860 000 рублёў 2010 г. ператварыліся ў 86 рублёў, або ў $ 42.

«Сёння мой доўг складае $ 2500. У выніку – у мяне ёсць аднапакаёвая кватэра», – кажа Вера Жытковіч, якая за 10 гадоў амаль разлічылася з банкам за крэдыт.

Асабісты капітал
Разрыў паміж багатымі і беднымі ў Беларусі ўсё большы
2019.11.04 19:05

Атрымліваецца, што за 9 гадоў спадарыня Вера амаль выплаціла крэдыт, які брала на 20 гадоў і які складаў у 2010 годзе $ 40 000. За гэты час, дзякуючы нестабільнай беларускай эканоміцы, першапачатковая сума крэдыту разам з працэнтамі ў доларавым эквіваленце зменшылася ўдвая. І гэта безумоўна выгадней, чым жыць у здымным жытле. Бо арэндадаўцы, адрозна ад банкаў, просяць разлічвацца з імі не рублямі, а доларамі.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».