Як кіраўнік прадукцыі «Белсату» здабывае мёд


Як смакуе мёд – ведае кожны. Але ці складана яго здабыць? Адказу мы шукалі ў Падляскім ваяводстве Польшчы. У вёсцы Дубіны каля Гайнаўкі жыве мясцовы беларус Павел Вошчанка. У штодзённым жыцці – кіраўнік прадукцыі тэлебачання «Белсат». А пасля працы і ў выходныя дні – аматар пчалярства.