Як беларусы правяралі, ці дзяўчына захавала цнатлівасць да шлюбу


Як раней любіліся, сваталіся і жаніліся – распавядзе праграма «Вяскоўцы».

Вядоўца Віктар Шукеловіч высвятляў, якія скарбы хавае куфар вясковай гаспадыні і чаму нявесце раней трэба было абавязкова пахваліцца сваім багаццем.

Героі праграмы распавялі, як раней весяліліся ды любіліся ў іхнай вёсцы. Згадалі яны і амаль забыты ўжо звычай, калі перад шлюбам правяралі, ці дзяўчына зберагла да вяселля цнатлівасць.

Героі праграмы праспявалі таксама любоўныя песні, жартаўлівыя прыпеўкі ды ледзь не ажанілі самога вядоўцу праграмы – Віктара Шукеловіча.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.