Як беларускім цыганам жывецца з Дэкрэтам аб дармаедах?

Мы называем іх цыганамі, але для іх гэта гучыць, як мянушка. Насамрэч, правільна казаць «ромы». Мы жывем побач не адно стагоддзе. Ці сталі ромы часткаю грамадства?

У Міжнародны дзень ромаў «Размова Калінкінай» з намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская цыганская дыяспара» Артурам Гоманавым пра жыццё адной з самых адасобленых і аўтэнтычных дыяспар краіны.

Паводле розных звестак, у Беларусі жыве ад 6 да 60 тыс. этнічных ромаў. Такая разбежка ў лічбах узнікае праз тое, што падчас перапісаў шмат якія прадстаўнікі дыяспары называюць сябе прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў і толькі каля 6 тыс.рэспандэнтаў назвалі сябе цыганамі. Хоць больш карэтная назва ўсё ж такі «рома», зазначыў Артур Гоманаў.

«Цыгане – гэта больш мянушка. Мы сябе завем рома, часта яшчэ можна пачуць рамалы. Колькі я займаюся гэтаю дзейнасцю, а гэта каля 20-ці гадоў, на розных міжнародных канферэнцыях мы ідэнтыфікуем сябе як рома», – зазначыў прадстаўнік грамадскай арганізацыі.

Чаму рома не патрабуюць афіцыйнай змены назвы з цыганаў на ромаў? З якімі цяжкасцямі даводзіцца тым, хто хоча афіцыйна ўладкавацца на працу? Чаму некаторым ромам цяжка інтэгравацца ў сучаснае грамадства?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукайце адказы ў праграме «Размова Калінкінай» з намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская цыганская дыяспара» Артурам Гоманавым.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў