«Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне». Што адбываецца за дзвярыма больніцаў?

Паведамленні пра смерці падчас эпідэміі каронавіруса сталі руцінай. Тым часам COVID-19 працягвае распаўсюджвацца па краіне. Чым усё гэта можа абярнуцца для кожнага з нас у доўгатэрміновай перспектыве?

Найперш эксперты кажуць пра магчымы калапс у сістэме аховы здароўя. З праявамі гэтай праблемы сутыкнулася дырэктарка Беларускага дзіцячага госпісу Ганна Гарчакова, якая перанесла COVID-19 і лячылася ў 5-м шпіталі Менску.

«У палаце ляжаць 11 чалавек. Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне. А менавіта – ненаданне дапамогі. Я бачыла, як людзям кепска, як яны сядзелі і плакалі, адчувалі сябе жудасна. У іх падымалася тэмпература, ім перахоплівала дыханне, не ставала кіслароду. А кіслароду ў палаце ці не было, ці гэтага аксігенатара не хапала. Я бачыла, як у чалавека падае сатурацыя, жанчына задыхалася і казала, што не дажыве да вечара. І не дажыла. Калі паднялі ў рэанімацыю, было ўжо позна», – эмацыйна выказваецца экспертка.

«Медсёстры плачуць ад стомы. На нас усім напляваць»: фельчар пра каронавірус у Салігорску

Ганна Гарчакова падкрэслівае, што беларуская сістэма аховы здароўя мела час, каб падрыхтавацца да эпідэміі на прыкладзе краінаў, куды эпідэмія прыйшла раней. Госця студыі як спецыялістка, якая шмат гадоў працуе ў сістэме аховы здароўя, патлумачыла, чаму Беларусь не спраўляецца з маштабамі эпідэміі ды як варта арганізоўваць меддапамогу ў такой надзвычайнай сітуацыі.

Хацелі захаваць эканоміку – паставілі пад удар усю краіну?

Дырэктар па даследаваннях EAST-цэнтру Андрэй Елісееў тлумачыць, чаму афіцыйная статыстыка аб COVID-19 сумнеўная. А таксама разважае пра будучыя наступствы.

«Калі не здарыцца сезоннага спаду эпідэміі, беларусам не будуць дазваляць уезд у іншыя краіны. Мы падарвем працоўную міграцыю, бізнес-кантакты», – аналізуе эксперт.

Як вядома, улады не ўводзілі каранціну, каб не падарваць эканомікі. Тым часам, на думку Андрэя Елісеева, нам пагражае замежнапалітычная небяспека. Эксперт лічыць, што, калі Расея акажацца больш паспяховай у пераадоленні эпідэміі, то Крэмль можа скарыстаць сітуацыю сабе на карысць.

«Дзякуючы Лукашэнку дзіцё будзе выхоўвацца без маці». Родныя загінулых выказаліся пра «псіхоз»

У праграме выступаюць маладыя людзі, якія цяжка перанеслі COVID-19 і выжылі. Прыводзяцца гісторыі, калі ад каронавіруса раптоўна паміралі, здавалася б, здаровыя маладыя людзі.

У выданні дэманструецца сюжэт з Жодзіна – гораду, які рэдка фігуруе ў каронавіруснай хроніцы. Аказваецца, і там сітуацыя небяспечная. Сваякі загінулых распавядаюць, як страцілі сваіх блізкіх.

Што можа здарыцца ў будучыні і чаму сярэднестатыстычным беларусам нельга расслабляцца – пра гэта ў чарговым выданні ток-шоу «Кожны з нас» пра каронавірус.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Не важна, чым скончацца выбары. Самае цікавае пачнецца пасля іх

«Прадай кватэру і на гэтыя грошы купі дзве». Ці варта рызыкаваць падчас крызісу?

Вялікая Айчынная вайна – прапагандысцкі міф ці нагода для гонару?

Рост коштаў, звальненні, галеча. Беларусь чакае вяртанне ў 1990-я

«Гэта біялагічная бомба». Дактары ды сваякі загінулых – пра каронавірус

Ні дыягназу, ні інваліднасці, ні пенсіі: чарнобыльцы распавялі, як іх ашукала дзяржава

Перамагчы смерць: беларусы распавялі пра цуды, што з імі сталіся

Выбары-2020: хто здольны супрацьстаяць Лукашэнку?