«Я не магу ад іх нічога дабіцца». Як чыноўнікі плююць на рашэнні суда




Суды вынеслі рашэнні на карысць грамадзянаў, але навошта, калі чыноўнікі ўсё роўна іх не выконваюць?

Гэтая гісторыя пачалася ў 2008 годзе з незаконных перапланаванняў і маўклівага дазволу ЖЭСу. Калі суседзі спадарыні Тамары рабілі перапланаванне, яны моцна пашкодзілі столь ейнай кватэры, а яшчэ ўчынілі патоп, залілі электрычнасць і мэблю. Але гэта яшчэ выпраўляльна. А вось з вентыляцыяй усё нашмат горш.

Перапланаванне парушыла сістэму вентыляцыі дому. З вентыляцыйнай шахты ў кватэру на першым паверсе пачало падаць смецце, чуецца гул, ідуць пахі. У ЖРЭА паабяцалі ўсё аднавіць падчас капрамонту дому. Але капрамонт сітуацыю толькі пагоршыў.

Сістэму вентыляцыі ў выніку вывелі праз суседні пад’езд. Але і гэта мала што выправіла. У кватэры газавая пліта, а вентыляцыі амаль няма, пахі, смецце і гул – засталіся.

Праз чатыры гады змаганняў жанчына падала ў суд на ЖКГ. І перамагла. ЖРЭА абавязалі аднавіць вентыляцыйную сістэму 4 гады таму. Аднак працы не зробленыя дасюль. Прытым судовыя выканаўцы разам з ЖРЭА склалі акт, што вентыляцыя працуе, і закрылі выканаўчую вытворчасць.

Здараецца і так, што суды праходзяць адзін за адным, а зрушыць сітуацыю не атрымліваецца. Гэтак, пенсіянерка Галіна Лагацкая разам з дочкамі і ўнукамі жыве ў аднапакаёўцы – на 33-ох метрах агульнай плошчы. Стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў з 88-га года.

Калі ў кааператыве вызваліліся тры кватэры, можна было скампенсаваць рэшткі паявых унёскаў – і яны твае. Ахвотныя знайшліся. Аднак старшыня кааператыву іх размеркаваў, як палічыў патрэбным, – не паводле чаргі, а ў залежнасці ад цяжкасці жыллёвых умоваў.

Адміністрацыя раёну рашэнне зацвердзіла. Жыхары, якіх у чарзе абышлі, з гэтым не пагадзіліся. Высветлілі, што старшыня кааператыву быў абраны з парушэннямі, то бок ён нелегітымны. І звярнуліся ў суд па адмену рашэння. Суд рашэнне адмяніў. Каб усё было законна, трэба зарганізаваць новыя выбары старшыні і правесці пераразмеркаванне кватэраў паводле ўсіх правілаў. Але далей нічога не рухаецца. Два гады ў кааператыву няма старшыні. Бо раённая адміністрацыя не можа зарганізаваць выбараў і наагул абыякавая да законнасці ў кааператывах. Атрымліваецца, мала даказаць праз суд, што ты маеш рацыю. Бо далей пастанова суда можа выконвацца фармальна. А праблема не будзе развязвацца дзесяцігоддзямі.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Як уцяпляюць сцены падчас капрамонту за наш кошт
  • Навошта Генштаб адсочвае відэааператараў
  • Чыноўнікі: на дзіцяці дастаткова 350 рублёў на месяц

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».