На падставе ж вынікаў незаконна зладжанага рэферэндуму ён працягнуў сваё кіраванне. Апазіцыя дамагалася выканання закону і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў. Найбольш рэальным кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі лічылі Генадзя Карпенку, і ён пры загадкавых абставінах памірае. Праз месяц знікае былы міністр унутраных справаў і паплечнік Генадзя Карпенкі генерал Юры Захаранка, які шмат ведаў і быў небяспечны для Лукашэнкі. У цэнтры падзеяў быў яркі апазіцыйны палітык, старшыня ЦВК Віктар Ганчар, які ініцыяваў і правёў альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта краіны, праз два месяцы абвесціўшы сканчэнне тэрміну легітымнага кіравання Лукашэнкі. Улады распачалі жорсткія рэпрэсіі…
Сведкі – паплечнік зніклых палітыкаў, былы працаўнік КДБ Валеры Костка ды Аляксандр Дабравольскі.