Выбары ва Украіне: «прэзідэнт-клептаман», выскачка і палітычны ветэран

Былы кіраўнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба, які шмат часу праводзіць ва Украіне, распавядае аб сваіх назіраннях за выбарчай прэзідэнцкай гонкай у суседняй краіне.

У Беларусі актыўна і ахвотна абмяркоўваюць прэзідэнцкія выбары ва Украіне. Свае меркаванні за і супраць таго або іншага кандыдата выказваюць і палітыкі, і простыя грамадзяне, якія не надта шчыруюць дзеля актывізацыі палітычнага жыцця на радзіме. Магчыма, нам проста цікава назіраць за рэальнай палітычнай барацьбою. Тым больш, што паліттэхналогіі, якія ўжываюць нашыя суседзі, сапраўды вартыя ўвагі.

«Тыя, хто ва Украіне сёння ва ўладзе, ставілі задачу разбіць буйныя электаральныя групы. Таму столькі кандыдатаў. Кандыдатаў, якія дублююць адно аднаго. Парашэнка асабліва стараўся, шчыраваў у гэтым плане. Нават два кандыдаты Цімашэнкі. Зарэгістравалі іншага кандыдата Цімашэнку, каб было проста два прозвішчы Цімашэнка ў спісе. Ён, праўда, не набраў амаль нічога, але ж Юлія Цімашэнка скардзілася, што ёсць вось такая шкодная тэхналогія», – зазначыў госць праграмы.

Больш пра прэзідэнцкія выбары ва Украіне ў праграме «Размова Мацкевіча» распавядзе былы кіраўнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў