«Вы і Швецыя праводзіце смелы эксперымент»

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

  • Лідзія Ярмошына ў добрым гуморы, адкідвае амаль усіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва. А блогер Сяргей Ціханоўскі атрымаў чарговыя содні арышту і мае выйсці толькі ў ліпені.
  • Што пра гэта думае фельчар з Ліды Павел Палейчык, які адбыў таксама 7 содняў арышту за ўдзел у спатканні з Ціханоўскім. А таксама ягоная ацэнка свайго арышту ў часе эпідэміі.
  • А яна набірае абаротаў: ужо 31508 афіцыйных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі, 175 памерлых. Ці гэтыя лічбы адпавядаюць рэчаіснасці? І што гэтая статыстыка азначае? Адказвае імунолаг Барыс Данской.
  • Таксама ў праграме прыглядаемся да каментароў нашых гледачоў ды зачытваем некаторыя з іх. Вольга Кавалькова, прэтэндэнтка ў кандыдаты, дае сваю ацэнку дзеянняў ЦВК ды адкажа на пытанне пра «правал апазіцыі».
  • Праваабарончую ацэнку першага тыдня выбарчае кампаніі дае каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч.
  • Таксама больш падрабязна пачуем, якія парушэнні дапушчаныя ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. І што робіцца для паляпшэння сітуацыі? Усё гэта ў нашай праграме.

Мы збіраем факты ды заахвочваем да ўдзелу ў праграме «Белсат» Zoom».

Пішыце нам: BELSAT@GMAIL.COM

Калаж з фота: belsat.eu

Тэгі:

Больш матэрыялаў

ЦВК троліць Ганну Канапацкую?

Лукашэнка душыць плошчу ў зародку

Інтэрвʼю з былым супрацоўнікам АНТ Дзмітрыем Врангелем

Культура супраць рэпрэсіяў

Рэакцыя сведкі на суд Ціханоўскага

ЦВК скрала 300 000 подпісаў Бабарыкі

Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі

Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам