Вось хто любіць беларускія тавары: армяне размятаюць сала і трактары

Якія беларускія прадукты карыстаюцца попытам у Ерэване, а якія – не, у праграме «Беларускі свет» распавядае працаўніца Армянска-беларускага гандлёвага дому Жанна Нікітчук, былая жыхарка Магілёву.

«Зефір – тэрміны падыходзяць ужо – каштаваў долар, цяпер каля 60 цэнтаў», – паказвае гераіня сюжэту.

Са скідкай прадаюць таксама згушчонку і сланечнікавы алей.

«Лядоўні – напалову пустыя, – працягвае яна экскурсію па гандлёвым доме. – Зусім нядаўна атрымалі каўбаску ды салка. То бок армяне любяць нашае беларускае сала».

Паводле Жанны Нікітчук, армяне з задавальненнем набываюць і тэхніку.

«Сёлета вось – трактары. Як ніколі, фермеры армянскія аддаюць перавагу беларускай тэхніцы», – дадае яна.

«Я патэльню чыгунную нідзе не мог знайсці. Мне падказалі, што тут ёсць, – дзеліцца наведнік гандлёвага дому. – А вось гэты сок бярозавы – проста з савецкіх часоў памяць. Убачыў – захацеў пакаштаваць».

Жанна Нікітчук жыве ў Арменіі ўжо 30 год, апошнія восем працуе ў Армянска-беларускім гандлёвым доме «АрБе». Таксама яна намесніца старшыні беларускай суполкі ў Арменіі. «Беларусаў тут няшмат, – распавядае яна. – Афіцыйна зарэгістраваных – каля 200 чалавек».

Беларускай суполцы споўнілася 20 год. Пры ёй дзейнічаюць нядзельная школа, лялечны тэатр, творчая група «Родныя карані». Выдае ўласную газету.

Таксама ў гэтым выданні праграмы «Беларускі свет»:

  • Беларуская банда на «Першым радыё» Ізраілю.
  • Калектыў, пад музыку якога танчаць тысячы падляскіх беларусаў.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне

Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!

Грэцкі дыджэй адкрыў 226-гадовую гісторыю свайго роду

Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць

Саша-Беларус. Як наш зямляк бліснуў перад дэпутатам у Грэцыі

Беларуска вяжа дываны і прадае ў Стамбуле

Заробак лекара – $ 20 000