Віцебск у Расеі. Пад імперскаю пятою


Віцебск трапіў у Расею ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай ды зрабіўся вядомым і шанаваным местам у імперыі.

Расейцы тут шмат будавалі, зрабілі горад цэнтрам вялікае губерні з улучэннем у яе некаторых латышскіх і сучасных расейскіх тэрыторыяў. Які адбітак на абліччы гораду пакінула расейскае панаванне? Што ад яго засталося сёння? Ці ёсць у беларускім Віцебску расейскі дух?