Віленскія сляды Сапегаў


Беларускі баярскі род Сапегаў здолеў выбіцца ў буйныя магнаты даволі позна, пачынаючы ад знакамітага Льва, які сваёй бліскучай кар’ерай даў пачатак далейшаму яго росквіту.

Сапегі здабылі агромністыя зямельныя ўладанні, займалі галоўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. А гэта вымагала сталага побыту ў сталіцы і адпаведнага стылю жыцця: шыкоўныя палацы, буйныя ахвяраванні на храмы ды мастацтва. Дзейнасць Сапегаў у Вільні не магла не пакінуць слядоў, бачных нават праз стагоддзі.