Віктар Бабарыка: Я не гуляю ў гульні, у якіх не магу перамагчы


Праграма «Выбары.ProContra» знаёміць гледачоў з прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкай гонцы. Сёння госць студыі – Віктар Бабарыка.

«Я стаў больш актыўны напрыканцы мінулага года, калі пачалася дыскусія наконт той самай 31 дарожнай карты, якую мы падпісваем з Расеяй, таму што я абсалютна ўпэўнены, што асноўная пагроза нашаму суверэнітэту – гэта эканоміка. І я разумею, што гэта, напэўна, менавіта нашая немагчымасць адмовіцца ад датацыяў, дапамогі звонку прымушае нас да гэтай шчыльнай інтэграцыі. Што, на мой погляд, выглядае няправільна», – заявіў падчас размовы з Віталём Цыганковым і Святланай Калінкінай Віктар Бабарыка.

Hавiны
«Упершыню ёсць сур’ёзны адказ на пытанне: хто замест Лукашэнкі?»
2020.05.28 09:00

*Для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты былі створаныя аднолькавыя ўмовы для выказванняў у межах 25 хвілінаў праграмы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Выбары. ProContra» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Цыкл інтэрв’ю «Выбары ProContra» выходзіць на «Белсаце» ад 1 да 10 чэрвеня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.