Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Выбары прынясуць толькі раскол, упэўнены палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Перш за ўсё ў шэрагах тых, каго прынята называць праеўрапейскай апазіцыяй.

Госць праграмы «Размова» Віталя Цыганкова палітычны аналітык Валер Карбалевіч адзначае, што сёлетняя выбарчая кампанія моцна адрозніваецца ад папярэдніх. Рэч не толькі ў тым, што на палітычнае поле выйшлі новыя нечаканыя фігуры. Упершыню з 1994 года тытульная апазіцыя нават не плануе сабраць сто тысяч подпісаў. На думку Валера Карбалевіча, у апазіцыі чакаецца раскол: нехта падтрымае байкот, нехта далучыцца да больш паспяховых кандыдатаў, нехта застанецца «сядзець на канапе».

З «Размовы» Віталя Цыганкова з палітычным аналітыкам Валерам Карбалевічам вы дазнаецеся:

– Якім чынам улады хаваюць найбольш яскравых апанентаў Лукашэнкі?

– Як улады будуць рэагаваць на пратэсты?

– Чаму для апазіцыі самамэта – удзел, а не перамога ў выбарах?

– Ці перанясецца галасаванне ў онлайн?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Vasily FedosenkoArchive / Reuters / Forum

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў

Былы работнік Адміністрацыі прэзідэнта: Удзел Бабарыкі і Цапкалы ў выбарах – праява адчаю