Вайсковы эксперт: Новыя знішчальнікі СУ-30СМ будуць працаваць і ў інтарэсах РФ


СУ-30СМ

Беларусь атрымае першую партыю шматмэтавых знішчальнікаў Су-30СМ з Расеі ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў расейскі міністр абароны. Сёння Сяргей Шайгу паляцеў у Казань кантраляваць мадэрнізацыю ядравых бамбавікоў, але перад гэтым наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод, які выпускае знішчальнікі Сухога.

На заводзе «Іркут» міністр абароны агучыў інфармацыю, што першую партыю самалётаў Су-30СМ рыхтуюць да адпраўкі ў Беларусь. Новыя знішчальнікі на ўзбраенні беларускіх вайскова-паветраных сілаў абмяркуем з вайсковым аглядальнікам Аляксандрам Алесіным:

«Я думаю, што калі Беларусь будзе ўтрымліваць гэтыя самалёты, яны будуць стратнымі. Трэба ўлічваць, што яны будуць працаваць і ў інтарэсах РФ. Беларусь – перадавы рубеж расейскае абароны. І не дарма Расея расшчодрылася і згадзілася пасля дзесяцігоддзяў складаных перамоваў паставіць нам гэтыя самалёты. Думаю, што яна часткова будзе аплачваць эксплуатацыю гэтых машын…»

belsat.eu