«Устаў колы, падвеску і бамперы – і машына made in Belarus гатовая»


А што з электрамабілямі ў Беларусі? Ці дасяжныя яны? А можа вы ўжо актыўна сустракаеце іх на на нашых дарогах? Пытанні скіроўваем да журналіста і аўтааматара Генадзя Мажэйкі.

«Сёння электрамабілі ў Беларусі – гэта нейкая забаўка для забяспечаных і «прасунутых» людзей. Колькасць легкавых аўто ў асабістым карыстанні ў Беларусі – каля 3 млн, колькасць электрамабіляў – толькі каля трохсот, а гэта адна сотая адсотка! У параўнанні з Украінай гэта мізер, таму што ва Украіне ўжо да 10 тысячай набліжаецца колькасць электрамабіляў. А далей за ўсіх знаходзіцца Нарвегія: на 5-мільённую краіну 170 тысячаў электрамабіляў.

Ва ўсім свеце дзяржава традыцыйна падтрымлівае набыццё электрамабіляў, датацыі, ільготнае падаткаабкладанне, бясплатныя дарогі, уезд у цэнтр гораду, калі ён платны, і гэтак далей. У Беларусі некалькі гадоў таму быў прыняты праект праграмы папулярызацыі электратранспарту. Яго пакуль не падпісалі, але з таго, што на сёння рэальна існуе, гэта толькі адмена для карыстальнікаў электрамабіляў так званага дарожнага збору – каля 150-200 рублёў у год эканоміі. Але галоўнае, што пакуль не адмененая «растаможка» на электрамабілі, а на сёння яна роўная прыкладна палове кошту самога электрамабіля…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Што трэба зрабіць, каб Вы асабіста пераселі з бензінавага на электрычны аўтамабіль? Што перашкаджае людзям ездзіць на электрычнасці? Слова гамельчукам.

belsat.eu