Уладзімір Лабковіч: Рэзкім кандыдатам сталі назіральнікі


«Не было вялікай інтрыгі па выніках выбараў, бо не было, на маю думку, моцнага і яркага супрацьстаяння «апазіцыя-ўлада». Не было адназначна рэзкага кандыдата, які б быў антаганістам сённяшняй улады, таму такую функцыю выконвалі менавіта назіральнікі, якія з’яўляліся антаганістамі той сістэмы выбараў, якая існуе ў Беларусі», – заўважыў праваабаронца.

Спадар Лабковіч распавёў пра курёзны выпадак, калі жанчыну, якая знаходзілася ў радзільным аддзяленні і назірала за выбарамі, выпісалі з радзільнага аддзялення. Ёй сказалі: «Або ты тут знаходзішся і дзяржава пра цябе тут клапоціцца, або ты займаешся такой антыдзяржаўнай справай як назіраць за выбарамі».МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]