Як спыніць фальсіфікацыю выбараў?


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Брудная вада ў Менску – толькі сёння афіцыйна прызналі, што ваду з крану нельга піць. Працягваюцца суды над удзельнікамі ланцугу салідарнасці. Забралі з чаргі, збілі і абвінавацілі. Як паход у краму symbal.by скончыўся збіццём у аўтазаку. Ковід нікуды не сышоў. Людзей хаваюць у закрытых трунах з дыягназам пнеўманія. Фальсіфікацыі на пальцах, як у беларусаў крадуць іхныя галасы. На абмеркаванне гэтых тэмаў вас запрашае Усевалад Шлыкаў. Падзяліцеся меркаваннем, ці навіною на наш электронны адрас BELSAT@GMAIL.COM