У Дзеда Мароза ў Менску пачалася дэпрэсія


Снягурка прыцягнула Дзеда Мароза ў эфір шоу «Я не буду гэта есці!», на якое «Белсат» запрашае вядомых асобаў з кулінарнымі траўмамі.

Задача нашых шэф-кухароў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – згатаваць ненавісную страву або прадукт так, каб госцю гэта спадабалася. Але гэтым разам нашыя вядоўцы нават не паспелі падумаць пра тое, каго запрасіць у студыю. У самы разгар падрыхтоўкі да Новага году на кухню ў паніцы ўварвалася Снягурка: свята на носе, а ў Дзеда Мароза здарылася дэпрэсія. І што б магло стацца яе прычынаю?

«Штогод – адно і тое ж: салата аліўе! Надакучыла!» – паскардзіўся ён і вырашыў сабатаваць свой адзіны працоўны дзень у годзе.

«Гэта таму, што ён не еў сапраўднага аліўе», – падсумаваў Аляксандр. І вырашыў прыгатаваць у якасці тэрапеўтычнага стравы версію салаты, блізкую да класічнай, што прыдумаў Люсьен Аліўе, які ў 1860-я трымаў у Маскве вядомы рэстаран французскай кухні «Эрмітаж». У ёй будуць перапёлка і перапёлчыныя яйкі, ракавыя шыйкі, адварны язык ды ікра траскі.

Салата аліўе ў версіі Аляксандра Чыкілеўскага. Фота Таццяны Петрушэнкі

Вольга Прыгарава паднясе Дзеду Марозу палегчаны варыянт: з сёмгай, салерай, каперсамі, хатнім маянэзам і яйкамі пашот.

Салата аліўе ў версіі Вольгі Прыгаравай. Фота Таццяны Петрушэнкі

Чый варыянт абярэ галоўны герой свята, што надыходзіць? Глядзіце 17-ю серыю шоу «Я не буду гэта есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэта есці!» глядзіце што нядзелю а 20:25 паводле менскага часу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або анлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.