У беларускіх школьных падручніках паўстанне Каліноўскага названа «польскім»


У сеціве набірае абароты чарговае абурэнне беларусаў. Гэтым разам міністэрствам адукацыі, якое глядзіць на нашую нацыянальную гісторыю не праз прызму нацыянальных інтарэсаў, а праз прызму састарэлых імперскіх клішэ і чужых штампаў. У падручніках расейскай літаратуры для 8-га класу, па якіх вучаць дзяцей у беларускіх школах, паўстанне Кастуся Каліноўскага 1863–64 гадоў называецца…. польскім.

Госцем «Студыі Белсат» Кіраўнік руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

«На жаль, нічога нечаканага няма, тая антыбеларуская палітыка, якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка ўжо 25 гадоў, і дае такія вынікі. Я звярнуў бы ўвагу на такую акалічнасць. Перад анексіяй Крыму і тым, як Расея пачала вайну на Данбасе, ва Украіне таксама шмат высілкаў прыкладалі менавіта па гісторыі, была шалёная атака з боку іхнай агентуры на ключавыя асобы нацыянальнага руху. […] Таму гэтыя дзеянні цалкам укладаюцца ў тую гібрыдную вайну, якую вядзе Расея супраць Беларусі…»