У Беларусі – найгоршыя ў свеце ўмовы для працы


Праблему беспрацоўя ведае ўвесь свет, але ў Беларусі яна набыла спецыфічныя рысы: бяднеюць не толькі тыя, хто не мае працы, а і тыя, хто працуе. Як на гэтую сітуацыю глядзяць прафсаюзы? У эфіры «Размовы ProContra» Святланы Калінкінай і Віталя Цыганкова тлумачыць намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Беларусь ізноў вылучаецца з агульнага шэрагу і зноў не найлепшым чынам. Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч тлумачыць: мы бадай што адзіная краіна, дзе абсалютная большасць работнікаў мае кароткатэрміновыя кантракты. Права наймальніка звальняць працаўніка фактычна ў любы момант застаецца непарушным, а новы Працоўны кодэкс толькі пагоршыў сітуацыю.

«Фактычна стала яшчэ горш, – выказаўся госць студыі. – Цяпер мы ўсведамляем, што ў нас адзін з найгоршых Працоўных кодэксаў у свеце».

Мaю прaвa
Жывёла дохне, няма кармоў, а нястачу вешаюць на работнікаў
2019.11.07 09:40

Дэмакратычныя прафсаюзы імкнуцца адстаяць права на годныя ўмовы працы для Беларусі. Платформу менавіта з такім назовам прэзентавалі днямі ў Менску. Што прапануюць і чаго патрабуюць незалежныя аб’яднанні працаўнікоў і прычым тут «родавая траўма» Лукашэнкі? Глядзіце ў поўным выданні «Размовы ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і намеснікам старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргеем Антусевічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.