Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?


Чаму ў палітыку сёння ідуць тыя, хто раней займаўся зусім іншымі справамі, разважаюць вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і госця студыі, прадпрымальніца, інфлюэнсер Таццяна Мартынава.

Чым больш няўдалых рашэнняў прымаюць улады – тым больш тых, хто ўжо не баіцца згубіць апошняга ў змаганні з несправядлівасцю. Гэтак лічыць Таццяна Мартынава, якая сама нечакана для шмат каго звярнулася да палітычных тэмаў пасля доўгіх гадоў паспяховага прадпрымальніцтва.

Ці могуць асобы, падобныя да госці студыі, змяніць нешта ў краіне? Людзі, якія не давяраюць дзейсным уладам і не падтрымліваюць беларускай апазіцыі, – ці зробяцца яны палітычнай сілай на гэтых выбарах? Уладзімір Мацкевіч у «Размове» з прадпрымальніцай, інфлюэнсерам Таццянай Мартынавай аналізуе дзеянні ды рашэнні тых, хто вырашыў выйсці на палітычнае поле.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.