Ці працягнуцца ў Беларусі школьныя забойствы?


Трагедыі, якая здарылася напярэдадні ў Стоўбцах. У мясцовай школе нажом былі забітыя настаўніца і адзін з навучэнцаў, яшчэ два школьнікі з раненнямі трапілі ў рэанімацыю. Затрыманы дзесяцікласнік, які, як цвердзяць следства і відавочцы, здзейсніў напад, ад тлумачэнняў адмаўляецца. Выказаўся пра трагедыю і Аляксандр Лукашэнка:

«Я содні аналізую сітуацыю і ўсялякага кшталту размовы на гэтую тэму: хто вінаваты. Усе мы вінаватыя, і рэч не толькі і не столькі ў Інтэрнэце. У нас у школе бардак, поўны бардак. Ніколі гэткага не было».

Ну а пасля Лукашэнкі загаварылі і ягоныя падначаленыя. У размове з парталам Tut.by Міністэрства адукацыі паабяцала, што ў школах будуць узмоцненыя захады бяспекі:

«Сітуацыя аналізуецца. Будуць зробленыя адпаведныя высновы: чаму магла адбыцца гэткая трагедыя, нягледзячы на тое, што ўсе псіхолага-педагагічныя мерапрыемствы і захады бяспекі былі падключаныя?»

Радыё Свабода паспрабавала высветліць, чаму школу ў Стоўбцах гэтак і не наведаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Прэсавая сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая патлумачыла :

«Калі там здарылася трагедыя, на месцы працавала следчая брыгада. Што там будзе рабіць міністр? Ён на сувязі з усімі, з міністэрствам аховы здароўя».

Вельмі паказальная сітуацыя склалася з асвятленнем трагедыі праўладнымі медыямі, якія існуюць на нашыя з вамі падаткі. АНТ і «Беларусь-1» інфармацыю пра падвойнае забойства ў Стоўбцах далі толькі пятай навіною, спачатку распавёўшы пра віншаванне Лукашэнкі з іранскай рэвалюцыяй, выставу харчовых тавараў у Маскве, перамогу беларускіх тэнісістак і г.д. Не трапіла трагедыя ў Стоўбцах і ў лік галоўных навінаў на сайтах БелТА і «СБ». Мы запыталіся ў жыхароў Менску, чым можна патлумачыць гэткія інфармацыйныя прыярытэты праўладных СМІ.

Міхаіл Мацкевіч, «Таварыства беларускай мовы»:

«Нашае Таварыства з іншымі людзьмі, у якіх быў вопыт збору грошай, сабралі грошы – гэта напэўна адзінае, чым мы можам зараз дапамагчы сем’ям загінулых і параненых. На дадзены момант дзякуючы падтрымцы з Беларусі і па-за яе межамі мы сабралі больш за 3 000 рублёў, мне падаецца, гэтыя сродкі патрэбныя будуць параненым дзеля таго, каб рэабілітавацца псіхічна і фізічна, і таксама дапамогуць пакрыць расходы звязаныя з пахаваннямі».

Якім ведаюць хлопца, што здзейсніў напад на настаўніцу, распавяла намесніца дырэктара школы ў Стоўбцах. Таксама вашай увазе кароткі каментар загадчыка хірургічнага аддзялення Стаўбцоўскага абласнога шпіталю пра стан здароўя параненых аднакласнікаў.

Людміла Старавойтава, намесніца дырэктара школы:

«Хлопец быў ціхі і спакойны, у школе ніякіх праблемаў наконт яго паводзінаў не было. Вучыўся добра».

Дзмітрый Пляскач, загадчык хірургічнага аддзялення абласнога шпіталю ў Стоўбцах:

«На дадзены момант абодва пацыенты прааперыраваныя, стан іх цяжкі і стабільны, знаходзяцца ў рэанімацыі».

belsat.eu

Фота: Наталья Федосенка / Reuters / Forum