Ці патрэбныя ў школах урокі рэлігіі?


Вернікі розных канфесіяў спрабуюць атрымаць больш правоў і паведамляюць пра пэўныя поспехі. Што ў сваю чаргу выклікае незадаволенасць атэістаў, якія нават подпісы збіраюць за абарону сваіх правоў.

Штуршком да стварэння петыцыі за абарону правоў атэістаў сталіся рэлігійныя заняткі ў некаторых беларускіх школах. Актывіст камуністычнай партыі «Справядлівы свет» Павел Катаржэўскі зазначае: апошняю кропляй сталіся абавязковыя класныя гадзіны з удзелам святароў.

«У нас ёсць закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», у якім напісана, што адукацыя ад царквы аддзеленая. І гэта цалкам натуральна. У мяне як грамадзяніна ёсць права падаць індывідуальны зварот, але хацелася паказаць у публічнай прасторы, што гэта не толькі мая пазіцыя. Ёсць людзі розных палітычных поглядаў, якія з гэтаю сітуацыяй не згодныя», – выказаўся госць праграмы «Размова Калінкінай» Павел Катаржэўскі.

Глядзіце поўнае выданне «Размовы Калінкінай» з актывістам камуністычнай партыі «Справядлівы свет» Паўлам Катаржэўскім, які выступае супраць рэлігійных класных гадзінаў ва ўстановах адукацыі.