Эксперт: Прафашысцкая мода ў Беларусь прыходзіць з Расеі


Беларусь застаецца неабароненай ад імперскіх, радыкальных, ксенафабічных, фашысцкіх ідэяў.

Дзяржава стварае наратыў, які не базуецца на павазе, свабодзе індывіда, роўнасці ўсіх. У нас няма рэальнага механізма абароны правоў чалавека. Гэта між іншага праблема адукацыі. Нават на юрыдычных факультэтах у нас у кантэксце правоў чалавека насаджваецца заходнефобія. Правы чалавека гэта заўсёды каштоўнасці, якія можна абараніць законам. А ў Беларусі ёсць законы, якія рэдка напоўненыя каштоўнасцямі.

Госці ў студыі: грамадскі актывіст у галіне правоў чалавека Валдзіс Фугаш і музыка, вакаліст гурту «Dzieciuki» Алесь Дзянісаў.