Чарговы перапіс насельніцтва можа стацца для жыхароў Беларусі магчымасцю паўплываць на лёс краіны. У першую чаргу – на праблемы ўжывання і распаўсюду беларускае мовы. Два пытанні ў анкеце будуць пра родную мову. Кампанія «Беларускамоўны», якую запусціў тэлеканал «Белсат» з іншымі медыямі, культурніцкімі і бізнес-ініцыятывамі, заклікае неабыякавых удзельнікаў перапісу пазначаць роднаю моваю беларускую.
Госць праграмы «Размова ProContra» са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым – стваральнік symbal.by Павел Белавус – стаўся адным з партнёраў кампаніі «Беларускамоўны», бо ўпэўнены: калі людзі абіраюць роднаю моваю беларускую, яны мяняюць свет навокал.
«Гэтыя звесткі, якія будуць апрацаваныя, будуць улічвацца ў палітыцы дзяржавы. У тым ліку ў плане таго, ці павялічваць колькасць беларускамоўных садкоў, ці павялічваць колькасць гадзінаў, прысвечаных беларускай мове. Ці ўвогуле ўводзіць у будучым нейкі закон, які будзе абараняць беларускую мову», – тлумачыць Павел Белавус.
Праграма мінімум – зрабіць так, каб адсотак тых, хто пазначыў беларускую мову роднаю, не зменшыўся ў параўнанні з вынікамі мінулых перапісаў. Максімум – паказаць, што тых, хто лічыць беларускую мову роднаю, стала больш. Калі ніводная з гэтых мэтаў не будзе дасягнутая, прызнаецца Павел Белавус, гэта будзе сведчыць пра перамогу «русского мира».
Больш пра кампанію «Беларускамоўны» і пра тое, чаму так важна яе падтрымаць, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і стваральнікам symbal.by Паўлам Белавусам.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.