Ці гінуць расейскія жаўнеры ў Сірыі?

Украінская выведка паведамляе пра транспарт груза-200 у Крым. Крэмль зняпраўджвае кожную інфармацыю па стратах.Нечаканая сустрэча ў Маскве Башара аль-Асада і Уладзіміра Пуціна абурыла Злучаныя Штаты. У Дзярждэпартаменце лічаць, што Крэмль накрыў «чырвоную дарожку» для сірыйскага кіраўніка насуперак заяўленым раней мэтам – перадусім нанесці паражэнне ісламістам.«Вядома, мы прынялі да ведама гэта, але, зноў жа, я не думаю, што візіт Асада ў Маскву стаў вялікаю нечаканасцю, – кажа Джон Кербі, прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША. – «Мы разумеем, што падтрыманне Башара Асада ўскладняе працэс пераходу да палітычных метадаў спынення грамадзянскай вайны».Разам з вайною Расея губляе не толькі матэрыяльныя рэсурсы, але і чалавечыя. Напярэдадні «Reuters» са спасылкаю на ўласныя крыніцы ва ўрадзе Сірыі паведаміла пра не менш за трох загінулых расейскіх вайскоўцаў.Прадстаўнікі апазіцыйнай арганізацыі «Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека» таксама пацвердзілі факт гібелі расейцаў. У сваю чаргу Мінабароны Расеі ды расейскія дыпламаты ў Дамаску зняпраўдзілі агучаную інфармацыю:«Усё гэта вельмі падобна да чарговага інфармацыйнага ўкіду, тым больш, што крыніцаю гэтай інфармацыі стаў Лонданскі цэнтр назірання за правамі чалавека, які, у сваю чаргу, спасылаецца на нейкія «ўласныя крыніцы», – кажуць у расейскай амбасадзе ў Сірыі.Але нават тыя, хто ведае вайну знутры, кажуць, што страты Расеі ў Сірыі яшчэ большыя, чымся на ўкраінскім Данбасе. Гаворка пра «героя» гэтак званай ДНР, былога правадыра прарасейскіх тэрарыстаў Ігара Стралкова-Гіркіна.

«Не буду агучваць лічбаў ахвяраў, якія ў мяне ёсць, а яны ёсць, і сур’ёзныя. Вайна там нашмат цяжэйшая, чымся на Данбасе і па ахвярам большая. Нашая авіяцыя бамбіць, але бітвы ідуць і на зямлі, дзе адбываюцца кантактныя баі. А там узровень рыхтавання не ўплывае, а ўплывае тупа колькасць пяхоты», – кажа былы міністр абароны самаабвешчанай ДНР.

Украінская выведка дык наагул паведаміла пра яшчэ большыя страты, чымся тры асобы. Паводле Мінабароны Украіны, у Севастопаль з Сірыі дастаўленыя 26 загінулых расейскіх вайскоўцаў з 810-ай асобнай брыгады марской пяхоты Берагавых войскаў Чарнаморскага флоту.

«Там узбраенне лепшае, падрыхтоўка добрая, лютасці няма такой, як супраць кіеўскіх акупантаў. Таму трун там шмат будзе. Жаданне Масквы адкінуць увагу грамадскасці ад падзеяў на Данбасе, у Крыме, а а потым і стаць хаўруснікам заходніх краінаў у барацьбе з ісламістамі, але нічога не атрымліваецца… Таму Расея ўвязне ў гэтую вайну таксама, як у Афганістане ў свой час», – кажа Мустафа Джэмілеў, народны дэпутат Украіны.

Яшчэ ў сярэдзіне верасня эксперты казалі пра дзесяцёх загінулых расейскіх вайскоўцаў, труны з якімі даставілі ў Севастопаль. Але Крэмль, насуперак заявам кшталту «расейцы сваіх не кідаюць», працягвае маўчанне.Віталь Бабін, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі