Ці давярае Лукашэнка міліцыі?


Два гады таму пратэсты абураных Дэкрэтам аб «дармаедах» сталіся сапраўднаю праблемаю не толькі ўладаў, але і міліцыі. Тысячы беларусаў збіраліся ды патрабавалі: «Нет декрету номер три, Лукашенко уходи». Сёлета праблемаў у сілавікоў не паменшала: ведамства рыхтуецца да нарады ў Лукашэнкі. Ды мае свае прапановы. А ўжо сёння міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч сустрэўся з кіраўніком дзяржавы. Абмяркуем навіну з палітыкам Анатолем Лябедзькам.

«Беларуская дзяржава – паліцэйская. Нядаўна Лукашэнка раздаваў узнагароды, больш за 140 чалавек сталі ардэнаносцамі, медалістамі. Сярод іх адна траціна – сілавікі. Самыя непапулярныя міністэрствы (сярод людзей) між тым атрымліваюць узнагароды ад Аляксандра Лукашэнкі. І гэтая парадаксальная сітуацыя. Цудаў не адбудзецца. […] Лукашэнка можа ахвяраваць кімсьці з кіраўніцтва гэтых сілавых структураў, але гэта пасля 25 гадоў яго кіравання ўжо не спрацоўвае. Раней, калі адправіць у адстаўку намесніка міністра ўнутраных справаў, то гэта абмяркоўвалася б у курылках і на кухнях, на гэта была б пэўная пазітыўная рэфлексія. Сёння гэта не працуе…»

(Фрагмент размовы з Анатолем Лябедзькам. Уся размова – у сюжэце).

Мы спыталі жыхароў Віцебску, што варта было б палепшыць у працы беларускай міліцыі?

Фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum