Ці атрымаецца ў Беларусі рэвалюцыя блогераў?


«Інтэрнэт і “Facebook” перамаглі тэлевізар у нас», – распавядае Святлане Калінкінай у праграме «Размова» эксперт з Арменіі Рубэн Мэграб’ян. Народ там скінуў уладу – і менавіта блогеры ды сацсеткі дэтаніравалі армянскі пратэст.

Моцная ўлада, якая трымаецца на рэпрэсіях, татальнай прапагандзе, карупцыйных грошах. Капіталізм для «сяброў», якія кантралююць асноўныя фінансавыя плыні, разбіты малы бізнес. Так выглядала Арменія перад рэвалюцыяй – вельмі падобна да сённяшняй улады Лукашэнкі.

Ці атрымаецца пратэст блогераў у Беларусі? «Тут запалоханы народ і пануе страх перад рэпрэсіямі, – заўважае вядоўца Святлана Калінкіна. – Інтэлектуалы баяцца, што сітуацыю скарыстае Расея – і дапаможа заціснуць пратэст або прапануе свайго кандыдата.

Як такую ж сітуацыю атрымалася вырашыць на карысць Арменіі? Распавядае Рубэн Мэграбʼян. І вось што вы даведаецеся з «Размовы»:

  • Армянскі рэцэпт паспяховай рэвалюцыі: «нават жанчыны з дзіцячымі вазочкамі перакрывалі вуліцы!»
  • У якім выпадку Расея змірыцца з выбарам народу?
  • Ці народ у Арменіі не пашкадаваў пра змену ўлады?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.