Тры прывіды Айзіка Кучара


Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру. Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў даносы на сяброў-пісьменнікаў.

Улетку 1980 года выходзяць «Літаратурна-крытычныя артыкулы Алеся Кучара». Добра выпіўшы, аўтар са стосам экзэмпляраў сваёй свежай кнігі ў руках сядае за стырно «Волгі». Алесь Кучар ужо вядомы літаратуразнаўца і прызнаны сцэнарыст БССР. Паводле ягоных сцэнароў паставілі такія вядомыя стужкі, як «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Усходні калідор». Аднак сцэнарыст засмучаны.

«Чаму ж ён не радаваўся, а гнаў на сваёй «Волзе» так, быццам уцякаў ад самога чорта?», – пытаецца вядоўца Васіль Дранько-Майсюк.

П’яны Кучар трапляе ў пастарунак міліцыі, дзе ў яго забіраюць правы ды затрымліваюць на ноч. У паўзабыцці да Айзіка прыходзяць прывіды ягоных колішніх сяброў: паэта Валерыя Маракова ды літаратурнага крытыка Рыгора Бярозкіна. Да арышту абодвух у 1935 і 1941 гадах спрычыніўся сам Айзік.

Прыходзіць да Кучара і прывід Лукаша Бэндэ, самага грознага беларускага крытыка з канца 20-ых да сярэдзіны 30-ых гадоў, лютага ворага беларускіх пісьменнікаў. З Бэндэ Айзік працаваў напрыканцы 1940-ых гадоў над складаннем хрэстаматыі па беларускай літаратуры.

«Пры ягонай апрацоўцы на адрас пісьменнікаў абіраліся выразы найбольш пахабныя, а словы – найбольш вострыя», – узгадваў Кучар гэтую супрацу.

Пра што размаўляе Айзік Кучар з прывідамі былых сябраў і ворага? Ці ён апраўдваецца перад імі, просіць прабачэння? А, можа, ён таксама быў закладнікам тых страшных часоў ды іншага выйсця ў яго не было?

Глядзіце ў чарговай серыі «Лабірынтаў».

Іншыя серыі «Лабірынтаў» тут