«Trubetskoy» у #BML пра сваю ідэю, Багдановіча і ўз’яднанне з Міхалком




У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна завітаў гурт «Trubetskoy», які заснавалі ўдзельнікі класічнага складу гурта «Ляпіс Трубяцкі».

У жывым сэце музыкі зайгралі свае ўласныя новыя песні ды сёе-тое з ранейшых гітоў. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц фронтмэн каманды Павел Булатнікаў распавёў пра апошнія змены ў гурце, расказаў, якім чынам была падзеленая творчая спадчына «Ляпісаў», і паразважаў пра магчымасць уз’яднання з Сяргеем Міхалком.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Маё сэрца» (словы Аляксандра Памідорава, музыка Паўла Булатнікава і Руслана Уладыкі)
  • «Горад» (словы Паўла Булатнікава, музыка Паўла Булатнікава і Руслана Уладыкі)
  • «Котик» (словы і музыка Сяргея Міхалка)
  • «Паэт» (словы Максіма Багдановіча, музыка Руслана Уладыкі)
  • «Купала» (словы Аляксандра Памідорава, музыка Паўла Булатнікава і Руслана Уладыкі)
  • «Стаканы» (словы Барыса Грабеншчыкова, музыка народная)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.