Трэцяя сусветная пачнецца з Блізкага Усходу?


Падзеі на Блізкім Усходзе сталіся галоўнымі навінамі пачатку года. З чаго ўсё пачалося і да чаго прыйшло? У студыі праграмы «Размова ProContra» разбіраюцца вядоўцы Святлана Калінкіна, Віталь Цыганкоў і эксперт у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін.

Блізкі Усход у найноўшай гісторыі заўжды быў самым гарачым пунктам на сусветнай палітычнай мапе. Ці зрабілі ўсё магчымае, каб пункт не расцягнуўся ў лінію фронту? Кім быў генерал-маёр Касэм Салеймані і чаму ягоная смерць ад рукі амерыканскіх вайскоўцаў ускалыхнула рэгіён?

«Усё дрэнна было недзе з 1979 года. Гэта не пачатак ці завяршэнне, гэта адно са звёнаў ланцуга. Звяно, канечне, вельмі радыкальнае. Ніхто не чакаў. Іран не чакаў такога. Наколькі рашэнне было нечаканым, можна праілюстраваць такою гісторыяй. Ёсць звесткі, што некалькі гадоў таму быў варыянт забойства Салеймані, калі ён знаходзіўся на тэрыторыі Сірыі. Гэта маглі здзейсніць ізраільцяне. Амерыка перадала ўсю неабходную інфармацыю Ізраілю, літаральна на сподачку паднесла Салеймані. Ізраіль не вырашыўся на гэты крок, і Салеймані дажыў да пачатку 2020 года», – распавёў госць праграмы.

Поўная версія праграмы «Размова ProContra» са Святланаю Калінкінаю, Віталём Цыганковым і экспертам у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўгенам Красуліным дасць адказ на пытанне, ці станецца чарговае абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе крытычным.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.