Тоўстая ці худая – галоўнае шчаслівая!


Шчасце не залежыць ад таго, ці ёсць у цябе ямачкі на попе і колькі кубікаў на жываце, ці ад таго як цябе бачаць іншыя. Яно залежыць ад уласнага ўспрыняцца свайго цела і целаў людзей побач з намі. Кожны з нас варты каб адчуваць сябе прыгожым. У нашай першай гераіні, Дашы Меметавай, цікавая праца, шмат сяброў і мілая сям’я. Даша ўвесь час развіваецца як доктар і вучыцца новаму. Але тэмаю няправільных кілаграмаў і тым, хто што думае на гэты конт, яна валодае дасканала.Летась Дашы выпадкова трапілася ў сацыяльных сетках абвестка – беларуская дызайнерка Мілана Хасіневіч шукала мадэляў «плюс сайз» для сваёй рэкламнай кампаніі. Даша не мадэль, але захацела паспрабаваць. І сябры падтрымалі яе. А вось каментатары ў інтэрнэце абрынулі на дзяўчыну лавіну жартаў і абразлівых паведамленняў.Негатыў не зламаў, а зрабіў Дашу моцнаю настолькі, што яна пагадзілася паўтарыць і паглыбіць эксперымент з фотасесіяй ню і ў нашай праграме. І вось чаму.