Таямніцы Пагошчы – вёскі з 1000-гадовай гісторыяй


Немалая, але даволі тыповая беларуская вёска на Браслаўшчыне аказалася мясцінай з тысячагадовай гісторыяй. На гэта паказвала сама назва, верагодна ад старажытнаславянскага «пагост» – месца збору даніны.

Археолагі, правёўшы раскопкі курганоў ля Пагошчы пацвердзілі, так, тут жылі дружыннікі з адміністрацыі полацкага князя. А мясцовы краязнаўца Віктар Бунта адкрывае перад гасцямі і турыстамі багацейшы свет мясцовых легендаў і паданняў: пра возера з аднайменнай назвай, пра панскую сядзібу і парк, пра агромністыя навакольныя камяніскі, у чарадзейную сілу якіх мясцовыя людзі вераць і сёння.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu