Сяргей Чэрачэнь пра Шушкевіча, «Час Чэ» і літоўскі прыклад

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Мы вырашылі даць магчымасць распавесці пра сябе, сваю праграму і адказаць на нашыя пытанні кожнаму прэтэндэнту ў кандыдаты на прэзідэнцтва Беларусі. Сённяшні госць – старшыня партыі «Грамада» Сяргей Чэрачэнь.

Мы даведаемся сэнс ягонага лозунгу «Час Чэ». Прэтэндэнт распавядае пра збор подпісаў, выбары ў Беларусі, Аляксандра Лукашэнку, апазіцыю і свае праграмныя прапановы. У дэмакратычнасць выбараў прэтэндэнт не верыць – як жа рэалізаваць план? Ён за еўрапейскі шлях Беларусі ці супрацу з Расеяй? Што рабіць з моўным пытаннем? Што з нацыянальнымі сімваламі? А таксама, як пераканаць «электарат Лукашэнкі»? Самае галоўнае – як дасягнуць пераменаў? Адказы ў праграме. Запрашае Сяргей Падсасонны.

Калі вы маеце свае пытанні да прэтэндэнтаў, то пішыце нам: BELSAT@GMAIL.COM

Калаж з фота: vk.com / belsat.eu

Больш матэрыялаў

ЦВК троліць Ганну Канапацкую?

Лукашэнка душыць плошчу ў зародку

Інтэрвʼю з былым супрацоўнікам АНТ Дзмітрыем Врангелем

Культура супраць рэпрэсіяў

Рэакцыя сведкі на суд Ціханоўскага

ЦВК скрала 300 000 подпісаў Бабарыкі

Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі

Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам