Святлана Калінкіна: Для той самай Польшчы «рускі свет» – гэта Беларусь і Украіна


Журналістка і вядоўца тэлеканалу «Белсат» пракаментавала розгалас вакол расейскамоўнага ток-шоу «Тэрыторыя праўды», якое будзе паказана на нашым канале ў перыяд з 21 лютага па 15 сакавіка – з нагоды выбараў прэзідэнта Расеі.

«На якой яшчэ мове магло быць гэтае шоу, калі ўдзел бралі эксперты з Беларусі, Расеі, Украіны, Літвы, Польшчы, Грузіі?», – разважае Калінкіна. Да ўсяго, разлік робіцца на пашырэнне глядацкай аўдыторыі «Белсату» за кошт насельніцтва суседніх з намі дзяржаваў. Таксама гэта спроба супрацьстаяць агрэсіўнай крамлёўскай прапагандзе. Такой праграмы, па словах Калінкінай, няма нідзе ў рэгіёне.

Калінкіна кажа, што ёй было цікава не толькі весці шоу разам з Яўгенам Кісялёвым, але і як глядачцы. У прыватнасці, даведацца пра тое, што думаюць пра нас суседзі:

«Мы сябе неяк уяўляем. Але не надта добра ведаем, як мы выглядаем у вачах суседзяў». Напрыклад, аказваецца, што «для той самай Польшчы «рускі свет» – гэта Беларусь і Украіна».

Падрабязней пра закуліссе і змест рэзананснага ток-шоу – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі са Святланай Калінкінай.

https://vimeo.com/255624952