Сусед адбірае зямлю. Як змагацца за свае правы?

Сусед адбірае зямлю. Як змагацца за свае правы?

Валянціна Вальжэвіч з вёскі Крылава ўжо некалькі год змагаецца за права карыстацца дарогай, якая па ўсіх дакументах была ў агульным карыстанні. Але чамусьці дарогу перадалі ў прыватную ўласнасць, і нават па суду не хочуць адмяняць рашэнне. Спадарыня Валянціна лічыць, што такое рашэнне было прынятае, бо сусед – не просты чалавек, а былы дырэктар рынка Ждановічы.

Як змагацца за свае правы, калі закон на вашым баку, але вы ўсе адно адчуваеце незаконнасць – распавядаем у праграме «Асабісты капітал».

Бізнес на паляванні

Агульная плошча паляўнічае гаспадаркі «Белая сцяжынка» больш за сто гектараў, тут жывуць казулі, алені, ласі, дзікі, птушкі. Агулам за сезон у гаспадарцы адстрэльваюць каля двухсот пяцідзесяці буйных жывёлінаў.Паводле статыстыкі, найчасцей паляваннем займаюцца тыя, каму споўнілася трыццаць-сорак гадоў. Едуць у лес пастраляць і беларусы, і замежнікі.

Ці можа быць бізнес на паляванні выгаднай справай, колькі выдаткоўвае на свае хобі сучасны паляўнічы і як прывабіць кліентаў са стрэльбаю распавядаюць героі рубрыкі «Сакрэт фірмы».

Ці можа просты чалавек зарабіць на антыкварыяце

Вінілы, выдадзеныя накладам да ста асобнікаў, праз дзесяць гадоў могуць падаражэць у сто разоў, не такія рэдкія – у дзесяць. Парцаляна з лімітаванай калекцыі нават савецкіх часоў можа каштаваць каля двухсот долараў. А ў калекцыі беларуса Андрэя Мялешкі ёсць маркі, кожная з якіх каштуе дзве з паловаю тысячы еўра. Перабярыце бабуліна гарышча – можа быць, там схаваны сапраўдны клад.

Што варта калекцыянаваць, а што не; колькі рэальна зарабіць на антыкварыяце ды дзе шукаць рэчы, якія з часам не таннеюць, а даражэюць – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Больш матэрыялаў

Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах

Медыцына не для ўсіх. Дзе і хто лечыць чыноўнікаў?

Крызіс на парозе. Як уратаваць свае ашчаджэнні?

Не грэчкай адзінай. Чым трэба закупіцца на выпадак каранціну?